Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане распачалася кампанія па вакцынацыі

13 студзеня 2021 г. у Ватыкане пачалася кампанія па вакцынацыі супраць каронавіруса, - паведаміў журналістам кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Прыярытэт будзе аддадзены асобам, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі: персаналу сфер аховы здароўя і грамадскай бяспекі, пажылым людзям і супрацоўнікам, якія сцісла кантактуюць з насельніцтвам.

Прышчэпку атрымаюць грамадзяне Ватыкана, супрацоўнікі Святога Пасаду і пенсіянеры, а таксама іх блізкія, застрахаваныя ў Фондзе медыцынскай дапамогі (FAS). Кампанія будзе праходзіць цалкам на добраахвотнай аснове. З яе будуць выключаны непаўналетнія: на дадзены момант адсутнічаюць адпаведныя даследаванні.

Як паведамлялася раней, Ватыкан замовіў каля 10 тыс. доз вакцыны ў нямецкага вытворцы Biontech і яго партнёра з ЗША Pfizer. Вакцынацыя праводзіцца ў атрыуме Залы Паўла VI кваліфікаваным медыцынскім персаналам Упраўлення аховы здароўя і гігіены, у адпаведнасці з рэкамендацыямі па ахове здароўя падчас пандэміі.
 

14 студзеня 2021, 11:26