Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Святы Пасад: Fratelli tutti ў цэнтры жыцця кансэкраваных асоб

Мы браты, калі прызнаём, што ў нас агульны Айцец, - нагадала ў лісце да кансэкраваных асоб Кангрэгацыя па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця.

Асновай паслання стала апошняя энцыкліка Францішка Fratelli tutti. Прэфект і Сакратар дыкастэрыі прызналіся, з гонарам сочаць за гераізмам і верай многіх законніц і законнікаў, якія знаходзяцца на перадавой у барацьбе з пандэміяй.

Аўтары звярнулі ўвагу на тое, што папскі дакумент, напісаны ў гістарычны момант, які сам Францішак назваў “гадзінай праўды”, з’яўляецца каштоўным дарам для любой формы кансэкраванага жыцця.

Кардынал Жоао Брас дэ Авіс і арцыбіскуп Хасэ Радрыгес падкрэслілі асаблівую ролю сумесных дзеянняў і заклікалі адрадзіць “сусветнае імкненне да братэрства”. Яны запрасілі кансэкраваных мужчын і жанчын “паставіць энцыкліку Fratelli tutti ў цэнтры жыцця, фармацыі і місіі”.

Нагодай да напісання ліста стаў XXV Дзень кансэкраванага жыцця, які будзе адзначацца ў Касцёле 2 лютага.
 

28 студзеня 2021, 12:19