Пошук

Біскуп Фабіа Фабэнэ Біскуп Фабіа Фабэнэ 

Новы сакратар Кангрэгацыі па справах кананізацыі

Святы Айцец прызначыў біскупа Фабіа Фабэнэ, дагэтуль падсакратара Сінода Біскупаў, сакратаром Кангрэгацыі па справах кананізацыі, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Фабіа Фабэнэ нарадзіўся 12 сакавіка 1959 г. у Рыме. Стаў святаром 26 мая 1984 г. у дыяцэзіі Монтэфіасконэ. Атрымаў ступень доктара кананічнага права ў Папскім латэранскім універсітэце. Быў канцлерам Вітэрбскай дыяцэзіі і выкладчыкам кананічнага права ў мясцовым Тэалагічным інстытуце св. Пятра. З 1998 г. працаваў у Кангрэгацыі па справах біскупаў. 8 лютага 2014 г. Святы Айцец прызначыў яго намеснікам сакратара Сінода Біскупаў. Роўна праз два месяцы Францішак абвясціў яго біскупам і 30 мая 2014 г. асабіста ўдзяліў яму сакру.

У Кангрэгацыі па справах кананізацыі біскуп Фабэнэ заменіць 77-гадовага арцыбіскупа Марчэла Барталучы.
 

18 студзеня 2021, 13:09