Пошук

Каліста Гінгрыч з мужам Ньютам на аўдыенцыі ў Францішка Каліста Гінгрыч з мужам Ньютам на аўдыенцыі ў Францішка 

Амерыканскі пасол на развітальнай аўдыенцыі ў Францішка

Пасол ЗША пры Апостальскай Сталіцы Каліста Гінгрыч 15 студзеня здзейсніла развітальны візіт да папы Францішка. Яе пераемнік будзе прызначаны пасля прысягі новага Прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

54-гадовая Гінгрыч пачала сваю дыпламатычную місію ў Ватыкане ў канцы 2017 г. Яна замужам за рэспубліканцам, былым спікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША і дарадцам Дональда Трампа ў выбарчай кампаніі 2016 г. Ньютам Гінгрычам.

Адыходзячы пасол была трэцяй жанчынай, якая прадстаўляла ЗША пры Апостальскай Сталіцы. Раней гэта былі Ліндзі Богз (1997-2001 гг.) і Мэры Эн Глендан (2008-2009 гг.). Асноўнымі тэмамі яе дыпламатычнай дзейнасці былі свабода веравызнання ў свеце і падтрымка ініцыятыў Касцёла супраць гандлю людзьмі.
 

17 студзеня 2021, 11:31