Пошук

Vatican News
Бэнэдыкт XVI з Паўла Габрыэле. Ілюстрацыйнае фота Бэнэдыкт XVI з Паўла Габрыэле. Ілюстрацыйнае фота 

Бэнэдыкт XVI прымірыўся з Паўла Габрыэле

Бэнэдыкт XVI прымірыўся з Паўла Габрыэле, які выклікаў скандал Vatileaks. Гэта адбылося незадоўга да смерці былога камердынера, у канцы лістапада 2020 г.

Інфармацыю ў снежаньскім нумары Vatican Magazin пацвердзіў арцыбіскуп Георг Генсвайн, асабісты сакратар Папы-эмерыта. Іерарх наведаў цяжка хворага былога папскага супрацоўніка за некалькі дзён да яго смерці і перадаў яму прывітанне і благаслаўленне Бэнэдыкта XVI. Ён таксама ўдзяліў сакрамэнт хворых 54-гадоваму Габрыэле ў прысутнасці яго сям'і.

Паола Габрыэле памёр 24 лістапада 2020 г. пасля працяглай хваробы. Ён лічыўся ключавой фігурай у скандале, звязаным крадзяжом і распаўсюджваннем сакрэтных дакументаў, якія датычыліся Пантыфіка і Апостальскай Сталіцы. Як галоўны абвінавачаны ў справе, 6 кастрычніка 2012 г. Паола Габрыэле быў прыгавораны Ватыканскім трыбуналам да 18 месяцаў пазбаўлення волі. Да сённяшняга дня невядома, ён дзейнічаў адзін ці ў большай групе. Бэнэдыкт XVI памілаваў яго напярэдадні Божага Нараджэння – 22 снежня таго ж года. Пазней Габрыэле працавала ў папскай дзіцячай клініцы Bambino Gesù.
 

07 студзеня 2021, 11:24