Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (2020 Getty Images)

У Ватыкане хутка пачнецца вакцынацыя ад каронавіруса

“У студзені ў Ватыкане пачнецца вакцынацыя супраць COVID-19”, - паведаміла агенцтва CNA са спасылкай на кіраўніка ватыканскага Упраўлення аховы здароўя і гігіены Андрэа Арканджэлі.

Галоўны медык падкрэсліў, што толькі шляхам шырокай імунізацыі супраць каронавіруса можна атрымаць рэальную карысць для сферы грамадскага здароўя і кантраляваць пандэмію.

У першыя месяцы 2021 г. вакцына, распрацаваная кампаніяй Pfizer, стане даступнай для жыхароў Ватыкана, супрацоўнікаў Святога Пасаду і членаў іх сем’яў, старэйшых за 18 гадоў. Арканджэлі растлумачыў выбар менавіта гэтай вакцыны тым, што яна адзіная на сённяшні дзень знаходзіцца на этапе зацвярджэння еўрапейскімі і амерыканскімі органамі аховы здароўя. Ён не выключыў магчымасці выкарыстання ў далейшым іншых вакцын, вырабленых рознымі метадамі, але дадаў, што ў першую чаргу трэба ацаніць іх эфектыўнасць і бяспеку.

У Ватыкане, самай малой суверэннай дзяржаве ў свеце, пражывае каля 800 грамадзян, але разам з Святым Пасадам у 2019 г. тут працавала 4618 чалавек.
 

16 снежня 2020, 10:13