Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Прадстаўлена дасье аб дапамозе Усходнім Касцёлам падчас пандэміі

Кардынал Леанарда Сандры прадставіў дасье па дабрачыннай дзейнасці Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў і Асамблеі ініцыятыў дапамогі Усходнім Касцёлам (ROACO) у перыяд пандэміі.

Справаздача была ўручана Папу падчас аўдыенцыі для іерархаў Рымскай курыі, якая прайшла 21 снежня 2020 г. у Ватыкане. У ёй адзначаецца, што аб’ём гуманітарнай дапамогі склаў больш 9,5 млн еўра.

У залежнасці ад патрэб і тэрміновасці сродкі былі адрасаваны супольнасцям у Арменіі, Балгарыі, Беларусі, Босніі і Герцагавіне, Грузіі, Грэцыі, Егіпце, Індыі, Іране, Іраку, Казахстане, Ліване, Македоніі, Польшчы, Румыніі, Святой Зямлі (Палестына, Ізраіль, Іарданія і Кіпр), Сірыі, Турцыі, Украіне, Эрытрэі і Эфіопіі. Самыя вялікія сумы фінансавай дапамогі былі накіраваны ў Святую Зямлю (3,4 млн еўра), Сірыю (1,2 млн еўра), Індыю (1,1 млн еўра), Ліван (1 млн еўра), Эфіопію (817 тыс. еўра) і Ірак (476 тыс. еўра).

Для збору рэсурсаў быў створаны Надзвычайны фонд Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, які дзейнічае ў супрацоўніцтве з Асамблеяй ініцыятыў дапамогі Усходнім Касцёлам. Падтрымалі ініцыятыву многія каталіцкія арганізацыі: Caritas Internationalis, Catholic Relief Service, Missio-München, Kirche in not, Kindermissionwerk, Renovabis і Канферэнцыя Біскупаў Італіі.
 

22 снежня 2020, 12:51