Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  ((c) Cristiano Proia, 2014 - All rights reserved)

Інструкцыі аб узаемадзеянні ВНУ з касцёльнымі факультэтамі

Святы Пасад выдаў інструкцыі аб аб’яднанні, уключэнні і афіліраванні ВНУ і касцёльных факультэтаў. Яны прыводзіць нормы ў адпаведнасць з Апостальскай канстытуцыяй Veritatis Gaudium.

Выдадзены тры гады таму дакумент Францішка вызначае асноўныя крытэрыі абнаўлення і ўдзелу каталіцкіх навучальных устаноў у місіянерскай дзейнасці Касцёла. Адзін з гэтых крытэрыяў звязаны з тэрміновай неабходнасцю стварэння сетак паміж рознымі ўстановамі, якія ва ўсіх частках свету праводзяць і прасоўваюць каталіцкую вышэйшую адукацыю.

Дакументы Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі сканцэнтраваны на трох ключавых паняццях: аб’яднанні, уключэнні і афіліраванні навучальных устаноў. Цяпер рашэнне прымае вышэйузгаданая ватыканская дыкастэрыя. Адпаведны дэкрэт дзейнічае на працягу 5 гадоў; яго можна падоўжыць яшчэ на 5 гадоў або адклікаць. Новыя інструкцыі будуць дзейнічаць з 2021-2022 навучальнага года.

Арцыбіскуп Вінчэнца Дзані, сакратар Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі, прызнаўся, што першай ідэяй паўстання новых норм была лепшая каардынацыя даследаванняў і трансдысцыплінарнасць, своеасаблівы “дыялог” паміж навуковымі дысцыплінамі. Яшчэ адзін прынцып: пазбяганне тыражыравання на адной тэрыторыі інстытутаў з аднолькавай спецыялізацыяй.

Іерарх паставіў у прыклад Урбаніянскі ўніверсітэт, адну з рымскіх папскіх ВНУ, які мае 110 афіліраваных інстытутаў у Афрыцы і Азіі. “Гэта надзвычайны інструмент для наладжвання сетак, таксама ў супрацоўніцтве з Кангрэгацыяй евангелізацыі народаў”, - адзначыў арцыбіскуп Дзані.
 

09 снежня 2020, 13:51