Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан укамплектуе аўтапарк электракарамі

Ватыкан мае намер укамплектаваць свой аўтапарк электракарамі, - паведаміў у інтэрв’ю L’Osservatore Romano галоўны інжынер Губернатарату Рабэрта Міньючы.

У бліжэйшых планах у Ватыкане – стварэнне інфраструктуры, спрыяльнай для навакольнага асяроддзя. У сувязі з гэтым плануецца аснасціць аўтапарк электрычнымі і гібрыднымі аўтамабілямі.

На думку галоўнага інжынера, ініцыятыва стане ўкладам Ватыкана ў ачышчэнне рымскага паветра. Міньючы заўважыў, што пры сярэднегадавым прабегу ватыканскага аўтамабіля ў 6 тыс. км выкарыстанне рухавікоў унутранага згарання сёння больш немэтазгодна. Ён, аднак, не ўдакладніў калі адбудзецца канчатковае абнаўленне аўтапарку.

Эксперт звярнуў увагу на тое, што зарадныя станцыі для электракараў у Ватыкане ўжо ёсць. Плануецца іх стварэнне таксама побач з вялікімі папскімі базылікамі ў Рыме. Першапачаткова яны будуць прызначаны выключна для службовых аўтамабіляў Дзяржавы Ватыкан.

Трэба звярнуць увагу, што ў ватыканскім аўтапарку ўжо ёсць некалькі электракараў. Іх падарылі Святому Айцу буйныя аўтамабільныя канцэрны: Nissan, Renault, BMW, Mercedes-Benz.

Міньючы нагадаў, што ў канцы 2019 г. Францішак заявіў аб намеры Святога Пасаду далучыцца да Міжнароднага пагаднення аб змяншэнні выкідаў парніковых газаў. Рашэнне аб выкарыстанні экалагічных транспартных сродкаў адпавяданне гэтай ініцыятыве.
 

13 лістапада 2020, 11:57