Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Усе выданні L’Osservatore della Domenica цяпер у інтэрнэце

Цяпер кожны можа атрымаць доступ да ўсіх нумароў L’Osservatore della Domenica – штотыднёвага дадатку да ватыканскай газеты ў перыяд з 1934 па 2007 гг.

На сайце osservatoreromano.va трэба клікнуць на ўкладку archivio, каб атрымаць доступ да больш чым 70-гадовай гісторыі Касцёла і свету: да 60 тыс. старонак інфармацыі, старанна алічбаванай і праіндэксаванай.

Рэалізацыя праекта, які нарадзіўся яшчэ ў пачатку 2000 г., запатрабавала шмат часу і працы супрацоўнікаў архіва часопіса і знешніх кампаній, якія займаліся алічбоўкай і індэксацыяй усіх нумароў, а таксама распрацоўкай і запускам механізму пошуку.

L’Osservatore romano della Domenica – арыгінальная назва ілюстраванага штотыднёвіка ватыканскай газеты L’Osservatore Romano, заснаванага 6 мая 1934 г. З 1951 па 1985 гг. выданне выходзіла пад назвай L’Osservatore della Domenica. У 1979 г. пачало з’яўляцца ў фармаце таблоіда. У 1985 г. графіку дадатку абнавілі, а назву змянілі на OR Domenica. У 2007 г. было прынята рашэнне аб спыненні выхаду.
 

10 лістапада 2020, 12:29