Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: адметнасці не павінны быць прычынай канфліктаў

“Дыялог немагчымы, калі не паважаюцца індывідуальныя правы чалавека”, - падкрэсліў Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Арцыбіскуп Іван Юркавіч прыняў удзел у сустрэчы на тэму міжкультурнага і міжрэлігійнага дыялогу на карысць міру і братэрства. Яна прайшла 22 лістапада 2020 г. у горадзе Джыда ў Саудаўскай Аравіі па ініцыятыве ААН і Сусветнай мусульманскай лігі.

Ватыканскі дыпламат заўважыў, што чалавечая годнасць прадугледжвае аднолькавую павагу да правоў людзей, у тым ліку тых, якія знаходзяцца ў няволі.

Арцыбіскуп звярнуў увагу на важнасць дыялогу паміж рэлігіямі, пакліканымі да пашырэння еднасці, што з’яўляецца прыкладам для свету. Звычайнай талерантнасці недастаткова. У сучасным свеце адметнасці часта становяцца прычынай канфліктаў, таму неабходна пашыраць усведамленне паўсюднага братэрства паміж людзьмі, да чаго заклікае Дэкларацыя, якую Папа і Вялікі імам падпісалі ў Абу-Дабі, і новая энцыкліка Францішка Fratelli tutti. Трэба цаніць адметнасці і паважаць рэлігію іншага чалавека, - падкрэсліў прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН.

 

26 лістапада 2020, 13:37