Пошук

Vatican News

Пантыфік і новыя кардыналы адведалі Бэнэдыкта XVI

Пасля цэлебрацыі Звычайнага публічнага кансісторыя, вечарам 28 лістапада 2020 г., Святы Айцец і 11 новых кардыналаў, прысутных у Рыме, адведалі Бэнэдыкта XVI у капліцы кляштара Mater Ecclesiae.

“У цёплай атмасферы кардыналы былі па чарзе прадстаўлены Папу-эмерыту, які выразіў сваю радасць з прычыны візіту, а пасля спеву Salve Regina, удзяліў ім благаслаўленне”, - паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Традыцыйны візіт новых кардыналаў да Бэнэдыкта XVI адбыўся нягледзячы на строгія санітарныя абмежаванні з прычыны пандэміі COVID-19. 

29 лістапада 2020, 10:02