Пошук

Патрыярх Ірыней. Ілюстрацыйнае фота Патрыярх Ірыней. Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал Кох спачувае ў сувязі са смерцю Патрыярха Ірынея

Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству з глыбокім смуткам успрыняла паведамленне пра смерць Ірынея, Патрыярха Сербскай Праваслаўнай Царквы.

Іерарх памёр 20 лістапада 2020 г. у 91-гадовым узросце ў выніку ўскладненняў, выкліканых каронавірусам. З 4 лістапада ён знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі.

Патрыярх быў “прыкладам веры і дыялогу”, “пакорным і радасным” чалавекам, які “цалкам прысвяціў сваё жыццё Богу”, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, падпісанай кардыналам Куртам Кохам.

Старшыня Папскай рады з удзячнасцю ўзгадвае свае сустрэчы з Патрыярхам Ірынеем, а таксама шчырую і братэрскую гасціннасць Яго Святасці.
 

21 лістапада 2020, 10:35