Пошук

Vatican News
Св. Ян Павел ІІ Св. Ян Павел ІІ 

Ян Павел ІІ і Касцёл ва Усходняй Еўропе: навуковы форум у Рыме

“Кроў ад крыві вашай, косць ад косці вашай. Пантыфікат Яна Паўла ІІ і Касцёл у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе”, - форум пад такой назвай пройдзе 17 лістапада 2020 г. у Папскім грыгарыянскім універсітэце ў Рыме.

Канферэнцыя адбудзецца ў рамках святкавання 100-годдзя з дня нараджэння Пантыфіка. Падчас яе пройдзе прэзентацыя аднайменнай кнігі аб адносінах Яна Паўла ІІ да Касцёла за жалезнай заслонай.

Выданне ўяўляе сабой зборнік сведчанняў больш чым 50-ці прадстаўнікоў свету рэлігіі, навукі і палітыцы розных канфесій: католікаў і праваслаўных. Кніга выйшла пад рэдакцыяй прафесара Папскага грыгарыянскага ўніверсітэта, кс. Яна Мікрута.

На старонках выдання аўтары дзеляцца думкамі аб адносінах славянскага Папы да сваіх краін і рэлігійных традыцый, паказваючы, што для яго Еўропа павінна была дыхаць двума лёгкімі, заходнім і ўсходнім, што стала парадыгмай экуменізма, - паведамляецца на сайце Папскага грыгарыянскага ўніверсітэта.
 

09 лістапада 2020, 11:32