Пошук

Vatican News
Павел VI перад замежным падарожжам. Ілюстрацыйнае фота Павел VI перад замежным падарожжам. Ілюстрацыйнае фота 

50 гадоў таму на Паўла VI быў здзейснены напад

Пяцьдзесят гадоў таму, 27 лістапада 1970 г., у Маніле адбыўся напад на Паўла VI, які здзяйсняў самую доўгую пілігрымку свайго пантыфікату.

У міжнародным аэрапорце філіпінскай сталіцы на Пантыфіка з кінжалам накінуўся мастак-сюррэаліст Бэнхамін Мендоса-і-Амарыі Флорэс.

“Напярэдадні кожнага падарожжа, - успамінаў у сваіх мемуарах асабісты сакратар Паўла VI, кс. Паскуале Макі, - Папу папярэджвалі аб магчымым нападзе, пачынаючы ад паездкі ў Святую Зямлю і заканчваючы апошняй пілігрымкай на Далёкі Усход. Спецслужбы таксама паведамлялі аб гэтым у Дзяржсакратарыят. І кожны раз Папа не вагаючыся і давяраючы Богу адпраўляўся ў падарожжа”.

У сваіх запісах Пантыфік прызнаваўся, што палічыў балівійскага жывапісца, які быў апрануты як святар, “адным з многіх, хто хацеў яго павітаць, пацалаваць у руку, або сказаць што-небудзь”. Адным ударам зламыснік параніў Папу ў шыю, на шчасце яго абараніў цвёрды каўнер, а другім – у грудзі каля сэрца”.

“Святы Айцец, пасля кароткай разгубленасці, міла ўсміхнуўся. (...) Затым адправіўся на сцэну для прамовы, не згадваючы пра напад: яго белая сутана, аднак, была адзначана плямай крыві”, - успамінаў дон Макі.

Пасля ўсіх цырымоній, прыбыўшы ў нунцыятуру, калі Павел VI змог распрануцца, убачыў, што на кашулі, недалёка ад вобласці сэрца, была вялікая пляма крыві. На шчасце, рана аказала павярхоўнай, і інцыдэнт завяршыўся для Пантыфіка без пагрозы для жыцця і здароўя. Кінжал спыніўся практычна ў некалькіх сантыметрах ад сэрца Святога Айца.
 

27 лістапада 2020, 13:27