Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканска-кітайскае пагадненне будзе дзейнічаць яшчэ два гады

Святы Пасад і Кітай прадоўжылі тэрмін дзеяння двухбаковага Пагаднення, якое датычыць вылучэння і прызначэння біскупаў у азіяцкай краіне.

“Пасля заканчэння тэрміну дзеяння Часовага пагаднення паміж Апостальскай Сталіцай і Кітайскай Народнай Рэспублікай аб прызначэнні біскупаў, падпісанага ў Пекіне 22 верасня 2018 г., якое ўступіла ў сілу праз месяц, бакі дамовіліся прадоўжыць эксперыментальную фазу рэалізацыі Пагаднення яшчэ на два гады”, - гаворыцца ў спецыяльнай заяве Святога Пасаду.

Адзначаецца, што досвед прымянення дамоўленасці, якія маюць “фундаментальнае касцёльнае і душпастырскае значэнне”, Святы Пасад ацэньвае як “станоўчы”. “Дзякуючы добрай камунікацыі і супрацоўніцтву Бакоў па ўзгодненых пытаннях”, ватыканскі бок “намераны працягваць адкрыты і канструктыўны дыялог для развіцця жыцця Каталіцкага Касцёла, на карысць кітайскага народа”.
 

22 кастрычніка 2020, 12:10