Пошук

Швейцарскі гвардзеец. Ілюстрацыйнае фота Швейцарскі гвардзеец. Ілюстрацыйнае фота 

Швейцарскія гвардзейцы заразіліся каронавірусам

COVID-19 заражаныя ўжо адзінаццаць швейцарскіх гвардзейцаў. Пасля чатырох выпадкаў, выяўленых некалькі дзён таму, стала вядома аб яшчэ сямі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Швейцарскай гвардыі.

Асобы з станоўчым тэстам прабываюць у ізаляцыі пад медыцынскім кантролем. Таксама пры планаванні службы былі прыняты прафілактычныя меры для выключэння рызыкі далейшага заражэння. Пра развіццё сітуацыі прэс-служба паведаміць у бліжэйшыя дні.

Швейцарская гвардыя служыць Пантыфікам з 1506 г. Салдаты і афіцэры адказваюць за асабістую ахову Святога Айца і кантралююць уваходы ў Ватыкан. У яе складзе – 135 чалавек. Падаць заяўку могуць толькі швейцарскія католікі ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў.
 

16 кастрычніка 2020, 11:02