Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Супрацоўнікі Францішка занепакоены пагрозай для яго здароўя

Адзін з ключавых членаў Папскай камісіі па COVID-19, кс. Аўгуста Дзампіні прызнаўся, што супрацоўнікі Святога Айца хвалююцца за яго ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса.

Святар адзначыў, што 83-гадовы Францішак, якому ў маладосці выдалілі частку лёгкага, падвяргаецца высокай рызыцы ўскладненняў у выпадку заражэння каронавірусам.

Святы Айцец пачаў выкарыстоўваць маску толькі ў апошні час, напрыклад, на мінулым тыдні падчас міжрэлігійнай малітоўнай сустрэчы ў Капітоліі. Хоць тыдзень таму падчас агульнай аўдыенцыі Пантыфік размаўляў з біскупамі без маскі, тое ж было і ў суботу, падчас сустрэчы з прэм’ерам Іспаніі Санчэсам.

Кс. Дзампіні таксама не хавае занепакоенасці выпадкамі каронавіруса ў шэрагах Швейцарскай гвардыі і сярод жыхароў Дома св. Марты. Ён адзначыў, што ў Ватыкане дзейнічаюць вельмі строгія правілы санітарнай бяспекі, але выпадкі заражэння, на жаль, ёсць.

Ватыканская камісія па надзвычайнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй каронавіруса, у якой працу кс. Дзампіні, была створана ў красавіку ў рамках Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Яна дзейнічае ў супрацоўніцтве з усімі структурамі Рымскай курыі і мясцовымі Касцёламі, таксама сусветнымі інтэлектуальнымі цэнтрамі.
 

28 кастрычніка 2020, 13:17