Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Copyright 2019 The Associated Press. All rights reserved)

Рада кардыналаў правядзе анлайн-пасяджэнне

13 кастрычніка 2020 г., у другой палове дня, адбудзецца анлайн-пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і рэформе Рымскай курыі.

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні паведаміў, што іерархі абмяркуюць таксама магчымасці правядзення пасяджэнняў ва ўмовах эпідэміялагічнага крызісу.

Апошняя сустрэча групы папскіх дарадчыкаў праходзіла з 17 па 19 лютага 2020 г. Затым сустрэчы былі прыпынены ў сувязі з пандэміяй каронавіруса.

Падчас лютаўскай нарады члены Рады, кардыналы: П’етра Паралін, Оскар Радрыгес Марадзьяга, Рэйнхард Маркс, Шон Патрык О’Мэйлі, Джузэпэ Бэртэла і Освальд Грасіяс, працягвалі “паглыбленае чытанне і перагляд” праекта новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі, якая павінна будзе замяніць канстытуцыю “Pastor bonus”, прынятую св. Янам Паўлам ІІ. Былі абмеркаваны рэкамендацыі ватыканскіх дыкастэрый і экспертаў, а таксама некаторыя прапановы, атрыманыя ад кардыналаў, якія пражываюць у Рыме, і якія да таго часу не мелі магчымасці зрабіць гэта.
 

12 кастрычніка 2020, 14:26