Пошук

Старшыня ўрада Іспаніі Пэдра Санчэс у Ватыкане Старшыня ўрада Іспаніі Пэдра Санчэс у Ватыкане 

Прэм’ер Іспаніі з візітам у Ватыкане

24 кастрычніка 2020 г. Папа прыняў на аўдыенцыі Старшыню ўрада Іспаніі Пэдра Санчэса. Затым палітык сустрэўся з арцыбіскупам Полам Галахерам, Сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

Размова ў Дзяржсакратарыяце была прысвечана двухбаковым адносінам Апостальскай Сталіцы і Іспаніі і пытанням, якія ўяўляюць агульны інтарэс. Была падкрэслена магчымасць пастаяннага дыялогу паміж мясцовым Касцёлам і дзяржаўнымі ўладамі. Бакі спыніліся таксама на некаторых міжнародных праблемах, такіх як бягучая надзвычайная эпідэміялагічная сітуацыя, працэс еўрапейскай інтэграцыі і міграцыя.

24 кастрычніка 2020, 12:08