Пошук

Інтытут рэлігійных спраў - Ватыканскі банк Інтытут рэлігійных спраў - Ватыканскі банк 

Папа абнавіў склад Камісіі па наглядзе за Ватыканскім банкам

Святы Айцец часткова змяніў склад Камісіі кардыналаў, якая здзяйсняе нагляд за Інстытутам рэлігійных спраў – структуры, больш вядомай як Ватыканскі банк.

З пяці членаў папярэдняга складу Камісіі засталіся: 85-гадовы іспанскі кардынал Сантас Абрыль-і-Кастэла, былы арцыпрэзбітэр рымскай базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ, які працягне быць старшынёй гэтай кардынальскай групы, а таксама 75-гадовы аўстрыйскі іерарх, кардынал Крыстаф Шонбарн, арцыбіскуп Венскі.

Да іх былі далучаны: 63-гадовы філіпінскі кардынал Луіс Антоніа Тагле, прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў; 56-гадовы польскі кардынал Конрад Краеўскі, Апостальскі элемазінарый; а таксама 72-гадовы італьянскі кардынал Джузэпэ Пэтрокі, арцыбіскуп Аквільскі і член Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан.

Камісію пакінулі: 65-гадовы італьянскі кардынал П’етра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы; 73-гадовы канадскі кардынал Томас Крыстафер Колінз, арцыбіскуп Таронтскі; і 71-гадовы харвацкі кардынал Ёсіп Базаніч, арцыбіскуп Заграбскі.

Папа прызначае членаў Камісіі кардыналаў па наглядзе за Ватыканскім банкам на пяцігадовы тэрмін. Яна склікаецца прынамсі два разы на год для знаёмства са справаздачамі аб сітуацыі фінансавай структуры і агульнай стратэгіі яе дзейнасці, якая прадстаўляецца Назіральнай радай. Камісія сочыць таксама за захаваннем норм Статута, прызначае старшыню Інстрытута рэлігійных спраў і членаў Назіральнай рады.
 

12 кастрычніка 2020, 10:16