Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (©WaitforLight - stock.adobe.com)

Галоўны ватыканскі дыпламат: дамова з Кітаем – абдуманы выбар

Дзяржсакратар Яго Святасці пракаментаваў перспектывы падаўжэння дзеяння дамовы паміж Святым Пасадам і Кітаем і факт абмеркаванне гэтага пытання з Дзяржсакратаром ЗША.

Падчас сустрэчы, якая адбылася ў Ватыкане 1 кастрычніка 220 г., Майкл Рычард Пампэа падзяліўся сваімі развагамі адносна ўзгаданай сітуацыі, - прызнаўся кардынал П’етра Паралін. “Мы ўсе шукаем свабоды рэлігіі, мы ўсе шукаем нармальнага жыцця для Касцёла, але дзе мы разыходзімся, гэта метад і спосаб дасягнення мэты”, - заўважыў іерарх падчас размовы з журналістамі.

“У той жа час мы робім з нашага боку абдуманы выбар, выбар, над якім разважалі, выбар, над якім маліліся, выбар, зроблены Папам, і, такім чынам, свабоду рухацца наперад у гэтым выбары”

, - сказаў Дзяржсакратар Яго Святасці.

На думку кіраўніка дыпламатыі Святога Пасаду, пагаднення паміж Апостальскай Сталіцай і Кітайскай Народнай Рэспублікай працуе “лепш, чым тое, што было зроблена да гэтага часу”, паколькі “ёсць магчымасць прызначаць біскупаў для ўсіх вакантных дыяцэзій Кітая”.

Тэрмін дзеяння двухгадовай ватыканска-кітайскай дамовы аб прызначэнні біскупаў, падпісанай 22 верасня 2018 г. у Пекіне, канчаецца, але абодва бакі гатовыя яе падоўжыць

, - заявіў раней кардынал Паралін.

Змест дакумента застаецца канфідэнцыяльным, але вядома, што, хоць кітайскія ўлады ўдзельнічаюць у працэсе вылучэння кандыдатаў, канчатковае рашэнне аб намінацыі прымае Пантыфік.

Вынікам дамовы стала прызнанне Францішкам біскупаў, раней вылучаных уладамі без папскай згоды. У той жа час, кітайскія ўлады прызналі пяць біскупаў, прызначаных Пантыфікам без кансультацыі з імі, а ў жніўні 2020 г. адбылося пасвячэнне двух першых іерархаў, вылучэнне і прызначэнне якіх прайшло згодна з дасягнутай дамоўленасцю.
 

02 кастрычніка 2020, 10:58