Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскія эпідэміёлагі заклікаюць прышчапіцца ад грыпу

Ватыканскае Упраўленне аховы здароўя і гігіены сёлета замовіла значна большую колькасць вакцыны супраць грыпу і заклікала ўсіх супрацоўнікаў дыкастэрый зрабіць прышчэпкі.

Улічваючы рост узроўню заражэння каронавірусам, гэта дапаможа адрозніць пачатковыя сімптомы грыпу ад COVID-19 і як мага хутчэй вылечыць заражаных другім.

Калі гаворка ідзе пра прышчэпкі супраць грыпу, працадаўца пакрые ўсе выдаткі. Упраўленне нагадала пра неабходнасць выкарыстання ахоўных масак, частае мыццё рук і захаванне так званай сацыяльнай дыстанцыі. Акрамя таго, ватыканскія эпідэміёлагі не раяць ездзіць у рэгіёны, дзе высокая рызыка заразіцца COVID-19.

Упраўленне адказвае за арганізацыю сістэмы аховы здароўя супрацоўнікаў Дзяржавы Ватыкан і Святога Пасаду.
 

23 верасня 2020, 12:34