Пошук

Vatican News
Францішак з кардыналам Тагле. Ілюстрацыйнае фота Францішак з кардыналам Тагле. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Стан здароўя Святога Айца знаходзіцца пад пастаянным кантролем

Стан здароўя Францішка “добра кантралюецца”, - падкрэсліў Дзяржсакратар Яго Святасці, кардынал Пьетра Паралін.

Іерарх адказаў на пытанне журналістаў аб мерах бяспекі, прынятых у Ватыкане пасля навіны аб выяўленні каронавіруса ў кардынала Луіса Антоніа Тэгле. Францішак кантактаваў з прэфектам Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў. Сімптомаў COVID-19 у філіпінскага іерарха няма, цяпер ён знаходзіцца ў Маніле.

“Мы ўсе вельмі асцярожныя”, - адзначыў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі. Кардынал Паралін прызнаўся, што сам прайшоў тэст пасля вяртання з Лівана. Францішку таксама быў зроблены сералагічны тэст, які даў адмоўны вынік.

За ўвесь перыяд пандэміі ў Ватыкане выявілі не больш за 20 выпадкаў заражэння каронавірусам. У асноўным яны былі зарэгістраваныя сярод работнікаў розных службаў, уключаючы Ватыканскія музеі.
 

16 верасня 2020, 10:45