Пошук

Vatican News
Біскуп Марыё Грэк падчас сустрэчы з Францішкам Біскуп Марыё Грэк падчас сустрэчы з Францішкам 

Новы Генеральны сакратар Сінода Біскупаў

Святы Айцец прыняў адстаўку з пасады Генеральнага сакратара Сінода Біскупаў, прадстаўленую кардыналам Ларэнца Балдзісэры, і адначасова прызначыў на пасаду 63-гадовага біскупа Марыё Грэка.

Новы Генсек нарадзіўся ў 1957 г. на Мальце. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1984 г. Абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве ў Папскім універсітэце св. Тамаша Аквінскага “Анджэлікум”. Займаўся душпастырствам на Мальце, нёс служэнне ў мясцовай курыі. У 2005 г. стаў біскупам Гоца. У кастрычніку 2019 г. Францішак прызначыў іерарха Генеральным про-сакратаром Сінода Біскупаў. Ужо тады было вядома, што Грэк стане наступнікам кардынала Балдзісэры.
 

16 верасня 2020, 13:23