Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Абвешчана тэма паслання Папы на Дзень сродкаў камунікацыі

“Ідзі і паглядзі” (Ян 1,46) – тэма паслання Святога Айца на 55-ы Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі. Яна была абвешчана ў Ватыкане 29 верасня 2020 г.

Натхненнем сталі словы апостала Філіпа, прамоўленыя да Натанаэля, які сумняваўся ў тым, што “нешта добрае можа быць з Назарэта”, калі пачуў, што Езус – гэта Месія. Выбраная тэма звяртае ўвагу на тое, што хрысціянскае абвяшчэнне здзяйсняецца, у першую чаргу, не на словах, а праз позірк, сведчанне, досвед, сустрэчу, блізкасць – праз жыццё.

Падзагалоўкам паслання Францішка стане заклік: “Камунікаваць, сустракаючы людзей там, дзе яны знаходзяцца”. Адзначаецца, што “падчас змены эпох, якую мы перажываем, у час, калі існуе абавязак прытрымлівацца сацыяльнай дыстанцыі па прычыне пандэміі, камунікацыя можа дапамагчы блізкасці, неабходнай для распазнання важнага, і сапраўднаму разуменню сэнсу ўсяго.

“Мы не пазнаем праўды, калі не сустрэнемся з ёй, калі не будзем сустракаць людзей, калі не будзем удзельнічаць у іх радасцях і пакутах. Старажытная прымаўка: “Бог сустракае цябе там, дзе ты знаходзішся”, можа стаць кіраўніцтвам для тых, хто працуе ў медыя і сферы камунікацыі Касцёла. У пакліканні першых вучняў, з Езусам, Які выходзіць насустрач нам і заклікае ісці за Ім, мы таксама бачым заклік да выкарыстання ўсіх медыя, ва ўсіх іх формах, каб дасягаць людзей там, дзе яны жывуць”, - гаворыцца ў спецыяльным ватыканскім паведамленні з нагоды абнародавання тэмы будучага паслання Папы.
 

29 верасня 2020, 13:59