Пошук

Vatican News
Бэнэдыкта XVI Бэнэдыкта XVI  (AFP or licensors)

Бэнэдыкт XVI выздараўлівае

Інфекцыйнае захворванне скуры, якое закранула Бэнэдыкта XVI, адступае, - аб гэтым паведаміў парталу suedkurier.de яго асабісты сакратар арцыбіскуп Георг Генсвайн.

Колькасць і дазіроўка моцных лекаў, якія аслабілі арганізм 93-гадовага Папы-эмерыта, можа быць зніжана. Рашэнне будзе прынята ў бліжэйшыя тры-чатыры дні, - паведаміў іерарх.

“У чэрвені Бэнэдыкт XVI быў у Рэгенсбургу ў брата, які праз некалькі дзён пасля гэтага памёр. Інфекцыйнае захворванне яго сустрэла пасля вяртання ў Ватыкан.”

Крыніцай навін пра хваробу стала нямецкае выданне Passauer Neue Presse са спасылкай на папскага біёграфа Пэтэра Зэевальда, які нядаўна быў у Ватыкане. Ён сказаў, што падчас сустрэчы Бэнэдыкт XVI быў “аптымістычны, нягледзячы на хваробу”.
 

10 жніўня 2020, 13:32