Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: прадукты харчавання размяркуюць сярод бедных

Чарговая партыя дабрачыннай дапамогі на днях была дастаўлена ў Ватыкан. Бедныя і бяздомныя Рыма атрымаюць яе праз Апостальскую элемазінарыю.

Прадукты харчавання і коўдры, усяго 50 цэнтнераў, перадала пацярпелым ад каронавіруса некамерцыйная арганізацыя з Фларэнцыі “Сэрца замірае”. З такой ініцыятывай яна выступіла ўжо ў трэці раз. Першыя два рэйсы ў Ватыкан былі здзейснены ў снежні і студзені. Паўза была выклікана каранцінам. Цяпер удалося аднавіць дзейнасць па зборы прадуктаў харчавання і іншых рэчаў першай неабходнасці і іх размеркаванні сярод бяздомных і патрабуючых.

Знаёмства кардынала Конрада Краеўскага, кіраўніка Апостальскай элемазінарыі, з фларэнтыйскімі дабрачынцамі адбылося год таму, калі іерарх шукаў дапамогі для вялікай колькасці людзей у Рыме, якія маюць праблемы з набыццём ежы.

“Сэрца замірае” ўсяго за некалькі мінулых тыдняў у супрацоўніцтве з шэрагам іншых арганізацый змаглі сабраць амаль 200 тон прадуктаў і перадаць іх на патрэбы самых бедных слаёў насельніцтва Тасканы.
 

24 ліпеня 2020, 12:26