Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Папа заклікаў да ўсталявання міру ў Каўказскім рэгіёне

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 19 ліпеня 2020 г. у Ватыкане Пантыфік заклікаў да глабальнага і неадкладнага спынення агню ў свеце.

Францішак адзначыў, што “ў гэты час, калі працягваецца пандэмія”, ён памятае пра ўсіх, “хто змагаецца з хваробай і з яе эканамічнымі і сацыяльнымі наступствамі”, аднак асабліва думае “пра народы, чые пакуты абцяжарваюцца ўзброенымі канфліктамі”.

“Услед за нядаўняй рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН, я паўтараю заклік да глабальнага і неадкладнага спынення агню, што дазволіла б усталяваць мір і бяспеку, неабходныя, каб аказаць патрэбную гуманітарную дапамогу”, - сказаў Папа.

Акрамя таго, ён прызнаўся, што з хваляваннем сочыць “за ўзброенай напружанасцю, якая ў апошнія дні ізноў узнікла ў Каўказскім рэгіёне, паміж Арменіяй і Азербайджанам”.

“Запэўніваю ў сваёй малітве сем’і тых, хто панёс страты падчас сутычак, і выказваю надзею, што дзякуючы намаганням міжнародных арганізацый і пасродкам дыялогу і добрай волі бакоў будзе дасягнута мірнае і доўгатэрміновае рашэнне на карысць гэтых дарагіх народаў”, - сцвердзіў Святы Айцец.

19 ліпеня 2020, 13:01