Пошук

Vatican News
Вывеска на ватыканскай паліклініцы. Ілюстрацыйнае фота Вывеска на ватыканскай паліклініцы. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Новы кіраўнік ватыканскага Фонду аховы здароўя

Папа Францішак прызначыў італьянскага ўрача Джавані Батыста Даліета новым кіраўніком Фонду аховы здароўя (FAS), у якім застрахаваны ўвесь ватыканскі персанал.

Дзякуючы існаванню медыцынскай структуры, супрацоўнікі Рымскай курыі і Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, а таксама члены іх сем’яў, маюць магчымасць праходзіць амбулаторныя кансультацыі і працэдуры, якія прапануюцца ў клініцы, размешчанай у непасрэдна ў Ватыкане. Паслугамі мясцовай аптэкі могуць карыстацца ўсе жадаючыя, пры ўмове наяўнасці рэцэпта.

Лячэнне ў шпіталі, рэабілітацыя і стаматалагічная дапамога забяспечваюцца ў супрацоўніцтве з італьянскімі бальніцамі і спецыялізаванымі кабінетамі, з якімі Упраўленне аховы здароўя і гігіены Дзяржавы Ватыкан падпісвае спецыяльныя ўмовы.

20 ліпеня 2020, 11:45