Пошук

Vatican News
Вокладка 25-ага нумара “Часопіса СДМ” Вокладка 25-ага нумара “Часопіса СДМ”  (Santiago Perez de Camino)

Выйшаў 25-ы нумар “Часопіса СДМ”

Дзясяткі сведчанняў маладых людзей, багатая фотагалерэя і найбольш важныя фрагменты прамоў Папы з Сусветных дзён моладзі ў Панаме ўтрымлівае 25-ы нумар “Часопіса СДМ”.

Агляд робіцца Святым Пасадам пасля кожнага этапу моладзевага форуму. Кароткія, у некалькі сказаў, сведчанні згрупаваныя ў тэматычныя блокі, якія адпавядаюць ходу сустрэчы.

“Крыжовы Шлях быў надзвычай натхняльным. Для мяне ён стаў сімвалічным момантам, калі маладыя людзі з Венесуэлы і Нікарагуа неслі крыж да трох апошніх станцый. Яны як быццам узялі на свае плечы тое, што адбываецца ў іх краінах. Часта ў сем’ях, якія нас прымалі, мы чулі: давайце памолімся за Венесуэлу, за Нікарагуа. Гэта сведчыць пра тое, наколькі неабыякавы панамскі народ”, - успамінае Міхал – сведчанні падпісаны толькі імёнамі.

“Як Марыя сказала “так” абяцанням Бога, гэтак жа зрабілі і мы з маім хлопцам, гаворачы “так” нашаму пакліканню да сужэнства. У апошні дзень Сусветных дзён мы заручыліся, давяраючы нашу будучыню Пану”

, - гаворыцца ў кароткім сведчанні Ганны і Рафала.

25-ы нумар “Часопіса СДМ” можна спампаваць на старонцы Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Выданне, якое першапачаткова выходзіла толькі ў друкаваным выглядзе, мае амаль трыццацігадовую гісторыю. Першапачаткова яго публікавала Папская рада па справах свецкіх сумесна з ватыканскім Фондам Яна Паўла II на карысць моладзі.

34-я Сусветныя дні моладзі ў Панаме праходзілі 22-27 студзеня 2019 г. пад дэвізам “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38). Традыцыйныя дні ў дыяцэзіях перад галоўным этапам форуму былі арганізаваны на тэрыторыі Панамы, Коста-Рыкі і Нікарагуа.

20 чэрвеня 2020, 12:37