Пошук

1591023779149.jpg

Ватыканская машына хуткай дапамогі будзе служыць бяздомным

Францішак падарыў карэту хуткай дапамогі бяздомным. Цяпер аўтамабіль будзе абслугоўваць толькі людзей у патрэбе, якія начуюць вакол Ватыкана, паведаміла Папская элемазінарыя.

Такім чынам Папа пашырае свой клопат пра бяздомных у Рыме. Ён асабіста благаславіў хуткую з ватыканскімі нумарнымі знакамі, перададзеную Губернатаратам.

Аўтамабіль – гэта чарговы сродак у шэрагу тых, якія Францішак сістэматычна аддае ў “распараджэнне” бяздомных Рыма. Ужо працуе мабільны медыцынскі пункт, арыентаваны на дапамогу і медыцынскае абслугоўванне бедных у прыгарадзе італьянскай сталіцы. Акрамя таго, у каланадзе плошчы св. Пятра, у былым памяшканні Ватыканскай пошты, па загадзе Пантыфіка створана амбулаторыя для людзей, якія не маюць права на лячэнне ў Італіі. Яна дзейнічала нават тады, калі базыліка і плошча былі зачыненыя з прычыны пандэміі.

02 чэрвеня 2020, 11:27