Пошук

Vatican News

Ватыкан: культурныя ўстановы выходзяць з эпідэмабмежаванняў

1 чэрвеня 2020 г. Ватыканскія музеі, архіў і бібліятэка адчынілі свае дзверы для наведвальнікаў і даследчыкаў. Папскія культурныя ўстановы паступова выходзяць з абмежаванняў, звязаных з пандэміяй каронавіруса.

Пры ўваходзе ў кожнага будзе мерацца тэмпература. Абавязковыя медыцынскія маскі і захаванне дыстанцыі.

З нагоды аднаўлення працы Музеяў, публіка зможа наведаць два залы, адрэстаўраваныя спецыяльна да 500-годдзя з дня смерці Рафаэля.

На пешым этапе візіт у Музеі можна будзе здзейсніць толькі па забраніраваных на сайце білетах. Звычайная дадатковая плата за папярэдняе набыццё спаганяцца не будзе.

Да поўнага заканчэння надзвычайнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй каронавіруса, Ватыканскі апостальскі архіў і Ватыканская апостальская бібліятэка будуць адкрыты толькі ў першай палове дня, з 8.45 да 13.30. Папярэдні запіс будзе ажыццяўляцца праз сайт структур. Колькасць наведвальнікаў абмяжуюць, каб забяспечыць магчымасць захавання сацыяльнай дыстанцыі, іх абавяжуць працаваць у медыцынскай масцы і пальчатках.

01 чэрвеня 2020, 13:44