Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: пандэмія стымулюе змены ў сістэме аховы здароўя

Размеркаванне вакцыны ад каронавіруса, над якой працуюць навукоўцы, стане адлюстраваннем сітуацыі з доступам да медыцынскіх паслуг у свеце, - перакананы старшыня Папскай акадэміі жыцця.

Арцыбіскуп Вінчэнца Палья прыняў удзел у анлайн-дыскусій над дакументам “Чалавечае грамадства ў эпоху пандэміі: разважанні пра адраджэнне жыцця”, абнародаваным 30 сакавіка 2020 г. структурай, якую ён узначальвае. У абмеркаванні бралі ўдзел члены Папскай акадэміі жыцця, прадстаўнікі Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, Рады Біскупскіх Канферэнцый Лацінскай Амерыкі (CELAM)

Іерарх звярнуў увагу на неабходнасць вырашэння двух ключавых пытанняў, першае з якіх тычыцца ўсеагульнага доступу да магчымасцей прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння захворванняў. Размеркаванне вакцыны ад каронавіруса, над якой працуюць навукоўцы, пакажа, наколькі рэальна гэта забяспечыць, - лічыць ён.

Іншае важнае пытанне – адказнасць у сферы навуковых даследаванняў. Гаворка ідзе пра раўнавагу паміж вернасцю маральным прынцыпам і свабодай атрымання матэрыяльнага прыбытку.

Арцыбіскуп Палья прызнаўся, што ў бліжэйшыя дні з’явіцца дакумент Папскай акадэміі жыцця, прысвечаны сітуацыі пажылых людзей ва ўмовах пандэміі каронавіруса. У ім будзе ўтрымлівацца заклік да перагляду ўсёй сістэмы аховы здароўя, у тым ліку на міжнародным узроўні, з улікам выклікаў, якія нарадзіла цяперашняя сітуацыя.

“Мы ўсведамляем, наколькі актуальнымі з’яўляюцца словы Францішка пра тое, што мы жывём не ў эпоху перамен, а ў час змены эпохі. Безумоўна, трэба пераасэнсаваць усе перспектывы аховы здароўя, як на рэгіянальным, так і на міжнародным узроўнях”, - сцвердзіў старшыня Папскай акадэміі жыцця.
 

25 чэрвеня 2020, 12:06