Пошук

Ян ХХІІІ з супрацоўнікамі Сакратарыяту па спрыянні хрысціянскаму адзінству (1960) Ян ХХІІІ з супрацоўнікамі Сакратарыяту па спрыянні хрысціянскаму адзінству (1960)

Папскай радзе спрыяння хрысціянскаму адзінству – 60 гадоў

Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінства, скіраваў спецыяльнае паведамленне з нагоды 60-годдзя гэтай структуры, запэўніваючы ў адданасці Касцёла экуменічнаму шляху.

Іерарх нагадаў, што ў гэтыя дні адзначаюцца дзве важныя падзеі ў справе адзінства паміж хрысціянамі. 25 мая 1990 г. св. Ян Павел ІІ абнародаваў энцыкліку пра экуменізм “Ut unum sint”. “Гэтым дакументам, які з’явіўся пра 30 гадоў пасля завяршэння Другога Ватыканскага Сабора, ён надаў новы імпульс саборнаму рашэнню, якое тычылася ўдзелу Каталіцкага Касцёла ў экуменічным руху, апісваючы яго як незваротны шлях”, - напісаў кардынал.

Ён заўважыў таксама, што 5 чэрвеня 1960 г. св. Ян ХХІІІ заснаваў Сакратарыят па спрыянні хрысціянскаму адзнінству, які ў 1988 г. быў перайменаваны ў Папскую раду.

“Ад імя Святога Айца Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству вядзе экуменічны дыялог з іншымі Цэрквамі і хрысціянскімі касцёльнымі супольнасцямі, каб нанова адшукаць адзінства адзінага Цела Хрыста, параненага шматлікімі падзеламі на працягу гісторыі. Гэтыя юбілеі паказваюць, наколькі экуменічнай дзейнасць з’яўляецца важнай для Каталіцкага Касцёла”, - падкрэсліў кардынал Курт Кох.
 

05 чэрвеня 2020, 09:13