Пошук

Vatican News
Кардынал Рабер Сара Кардынал Рабер Сара 

Кардынал Сара ўвайшоў у групу кіраўнікоў Курыі, якім за 75

Восем вышэйшых кіраўнікоў дыкастэрый Рымскай курыі маюць пенсійны ўзрост. 15 чэрвеня 2020 г. споўнілася 75 гадоў самаму маладому з гэтай групы, кардыналу Раберу Сара.

Нягледзячы на дасягненне ўзросту, у якім біскупы, у тым ліку і кіраўнікі Рымскай курыі, пішуць на імя Папы просьбу аб сыходзе ў адстаўку, гвінейскі іерарх працягне ўзначальваць Кангрэгацыю Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. Пра гэта ён паведаміў у сваім твітэр-акаўнце, дадаўшы, што будзе займаць пасаду, пакуль Святы Айцец не прыме адпаведнага рашэння – “donec aliter provideatur”.

Cямі іншым кіраўнікам дыкастэрый Рымскай курыі цяпер за 75 гадоў. Гэта 78-гадовы кардынал Бэньяміна Стэла, прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства; 76-гадовыя: кардынал Луіс Ладарыя Фэрэр, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння; кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў; кардынал Джузэпэ Версальдзі – прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі і кардынал Марк Уэле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў. Акрамя таго, у верасні споўніцца 76 гадоў Вярхоўнаму Пенітэнцыярыю – кардыналу Маўра Пьячэнца, а ў кастрычніку 78 гадоў – старшыні Папскай Рады па Культуры, кардыналу Джанфранка Равазі.

Гэта звычайная практыка, калі Пантыфік працягвае тэрмін знаходжання біскупа на пасадзе пасля дасягнення ім пенсійнага ўзросту. Правіла актуальнае не толькі для іерархаў, што працуюць у Рымскай курыі, але і для дыяцэзіяльных і дапаможных біскупаў.

18 чэрвеня 2020, 12:22