Пошук

Vatican News
CORRECTION-GERMANY-POPE-RELIGION-HEALTH Бэнэдыкт XVI у аэрапорце "Чампіна" пасля вяртання з Германіі 

Бэнэдыкт XVI вярнуўся з Германіі ў Ватыкан

Бэнэдыкт XVI вярнуўся ў Ватыкан пасля візіту на Радзіму. Ён прабыў у Рэгенсбургу пяць дзён. Галоўнай мэтай падарожжа была сустрэча з цяжкахворым 96-гадовым братам Георгам Ратцынгерам.

Папа-эмерыт пакінуў 22 чэрвеня 2020 г. пасля 10-й гадзіны раніцы духоўную семінарыю ў Рэгенсбургу, дзе жыў у гэтыя дні, і адправіўся ў аэрапорт Мюнхена, адкуль вылецеў каля поўдня. Прыкладна ў 13.00 самалёт прызямліўся ў рымскім “Чампіна”, праз 45 хвілін Бэнэдыкт XVI ужо быў у сваёй ватыканскай рэзідэнцыі – кляштары “Mater Ecclesiae”.

Апрача сустрэчы з братам, Папа-эмерыт наведаў пахаванні сваіх родных на могілках у Пентлінгу, што непадалёк ад Рэгенсбурга, а таксама дом, у якім жыў у 1970-1977 гадах.

Апошні раз Бэнэдыкт XVI быў у гэтых мясцінах падчас свайго падарожжа ў Баварыю ў 2006 г.

22 чэрвеня 2020, 15:13