Пошук

Разгузка польскай гуманітарнай дапамогі ў Ватыкане Разгузка польскай гуманітарнай дапамогі ў Ватыкане

Ватыкан атрымаў гуманітарную дапамогу з Польшчы

8 мая 2020 г. у Ватыкан прыбылі два велікагрузных аўтамабілі з гуманітарнай дапамогай з Польшчы, прызначанай бедным, хворым, Ватыканскай жандармерыі і Швейцарскай гвардыі.

Пасол Польшчы пры Апостальскай Сталіцы Януш Катанскі распавёў Vatican News, што дастаўлены вялікі аб’ём медыцынскіх масак, сродкаў дэзінфекцыі і іншых санітарных сродкаў, патрэбных для барацьбы з пандэміяй.

Дастаўка грузу была арганізавана пры супрацоўніцтве Пасольства Польшчы пры Святым Пасадзе і Апостальскай элемазінарыі. Ёй папярэднічала тэлефонная размова Францішка з Прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, якая адбылася на мінулым тыдні.

“Дар з’яўляецца пацвярджэннем шырокавядомай салідарнасці польскага народа. Салідарнасць – наша асаблівая рыса”, - паведаміў спадар Катанскі.
 

08 мая 2020, 12:46