Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Святы Пасад звяртае ўвагу на праблемы ўнутраных мігрантаў

5 мая 2020 г. у Ватыкане быў прадстаўлены “Дапаможнік па душпастырстве ўнутраных мігрантаў”, падрыхтаваны Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

У ватыканскім дакуменце звяртаецца ўвага на тое, што на сённяшні дзень у свеце налічваецца каля 40 мільёнаў унутраных мігрантаў. Нягледзячы на той факт, што яны вымушаны пакідаць свае дамы па тых жа прычынах, што і звычайныя бежанцы, на іх не распаўсюджваюцца нормы міжнароднага права адносна мігрантаў.

Унутраныя мігранты часта забытыя і неабароненыя, яны сустракаюць пастаянныя перашкоды ў задавальненні сваіх патрэб. Роля Касцёла – звярнуць на гэта ўвагу СМІ, грамадства, дзяржаўных уладаў і міжнароднай супольнасці.

Даведнік разбіты на пяць асноўных раздзелаў: “Прыняць”, “Абараняць”, “Спрыяць”, “Інтэграваць”, “Патрэба ў супрацоўніцтве”. У ім гаворыцца пра патрэбу барацьбы з гандлем людзьмі, этнічнымі і племяннымі канфліктамі, якія нярэдка спадарожнічаюць міграцыі, пра неабходнасць збору фінансавых рэсурсаў, прызначаных для дапамогі ўнутраным мігрантам. Для ўсяго гэтага неабходна міжрэлігійнае і экуменічнае супрацоўніцтва.
 

05 мая 2020, 12:59