Пошук

Vatican News

Дзяржсакратар пра Яна Паўла II як “Папу пакуты” і “Папу моладзі”

“Хтосьці напісаў, што жыццё – гэта акно, адчыненае ў свет. Я думаю, што гэта асабліва тычыцца Папы, які нарадзіўся сто гадоў таму”, - напісаў кардынал Дзяржсакратар да юбілею св. Яна Паўла ІІ.

“Я ад усёй душы дзякую яму за тое, што ён адкрыў так шмат акон і ў маім унутраным свеце, дзякуючы чаму Святло свету прайшло праз іх”, - дадаў кардынал Пьетра Паралін. Яго рэфлексія адкрывае спецыяльны дадатак да “L’Osservatore Romano”, цалкам прысвечаны ўспамінам пра Яна Паўла ІІ.

Іерарх блізка пазнаёміўся з Папам у 1990 г., падчас Апостальскага візіту ў Мексіку. Кс. Паралін быў тады маладым ватыканскім дыпламатам, сакратаром Апостальскай дэлегатуры ў гэтай краіне. Ён убачыў у ім “місіянерскага” Пантыфіка. Для Яна Паўла ІІ – піша сённяшні Дзяржсакратар – місія была не толькі адным з важных варыянтаў, але і патрабаваннем Евангелля. Яго знакамітыя словы: “Адчыніце дзверы Хрысту”, былі не проста смелым заклікам, але ўсведамленнем таго, што Касцёлам нельга быць з неадчыненымі для Пана, а разам з Ім і для ўсіх братоў і сясцёр, дзвярыма.

Кардынал Паралін таксама згадвае Яна Паўла II як “Папу пакуты” і “Папу моладзі”. Менавіта да маладых людзей у 1984 г., у Першыя сусветныя дні моладзі, ён звярнуўся з памятнымі словамі: “Варта быць чалавекам, бо Ты сам стаў ім, Пане Езусе”.

19 мая 2020, 11:57