Пошук

Vatican News

Ватыкан: новае кіраўніцтва Бюро фінансавай інфармацыі

Адбыліся змены ў кіраўніцтве ватыканскай структуры, якая займаецца фінансавым наглядам. Аб гэтым гаворыцца 15 красавіка 2020 г. у спецыяльным паведамленні Залы Друку.

Кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін прызначыў італьянца Джузэпэ Шліцэра на пасаду Дырэктара Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан. Ён зменіць Тамаза Дзі Руца, які 20 студзеня 2020 г. завяршыў свой пяцігадовы тэрмін на пасадзе. Віцэ-дырэктарам з гэтага часу будзе італьянец Фэдэрыка Антэліні Руса.

15 красавіка 2020, 14:22