Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Святы Айцец адзначыў намаганні жанчын падчас пандэміі

Маліцца за жанчын, якія ў перыяд пандэміі каронавіруса, клапоцяцца пра іншых людзей, - заклікаў Папа пасля малітвы “Уладарка неба”, якая 13 красавіка 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

“Мы чулі, што жанчыны паведамілі вучням пра ўваскрасенне Езуса. Сёння я хацеў бы ўзгадаць з вамі пра тое, як шмат робяць многія жанчыны, таксама ў гэты час надзвычайнай санітарнай сітуацыі, клапоцячыся пра іншых: жанчыны-медыкі, санітаркі, супрацоўніцы сіл правапарадку і турмаў, работніцы ў крамах з таварамі першай неабходнасці…, а таксама шматлікія маці, сёстры, бабулі, што застаюцца дома з усёй сям’ёй, з дзецьмі, пажылымі, няпоўнаспраўнымі. Часам ім пагражае насілле па прычыне сумеснага жыцця, вельмі вялікі цяжар якога яны нясуць. Памолімся за іх, каб Пан адарыў іх сілай, а нашы супольнасці маглі падтрымаць іх разам з іх сем’ямі”, - заклікаў Папа.

Францішак выказаў сваю блізкасці краінам, якія змагаюцца з каронавірусам, а таксама заклікаў вернікаў заставацца з’яднанымі ў малітвы і братэрскай узаемадапамозе.
 

13 красавіка 2020, 12:10