Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Кардынал: моладзь павінна быць адказнай за пажылых

Салідарнасць паміж пакаленнямі з’яўляецца абавязковай у кожнай культуры і ва ўсіх народаў, але не заўсёды моладзь у грамадстве служыць пажылым, - з жалем заўважыў кардынал Пітэр Тарксан.

Прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека ў інтэрв’ю Vatican News прыгадаў, што само існаванне маладога пакалення было б немагчыма без людзей, якія яму папярэднічалі. У грамадстве фундаментальна важна, каб пакаленні клапаціліся адно аб адным.

Клопат пра слабых і ўразлівых становіцца асабліва актуальным у кантэксце пандэміі каронавіруса, калі амаль палова ўсіх смерцяў ад інфекцыі ў еўрапейскіх краінах рэгіструецца ў структурах для пажылых. Паводле Арганізацыі аховы здароўя, ад COVID-19 у Еўропе памерлі ўжо каля 50 тыс. людзей пажылога ўзросту.

“Пажылыя павінны цаніцца належным чынам”, не павінна “быць недахопу ўдзячнасці да іх і салідарнасці з імі”, - падкрэсліў ватыканскі іерарх. Ён звярнуў увагу на небяспеку сучасных ідэалогій, якія скажаюць разуменне каштоўнасці чалавечага жыцця, абмяжоўваюць нараджальнасць і ствараюць сітуацыі, у якіх пажылым людзям не хапае ўвагі з боку моладзі.

“У большая частцы дамоў састарэлых зусім няма маладых людзей, якія б клапаціліся пра іх, нават калі гэта з’яўляцца іх абавязкам”, - падкрэсліў кардынал-прэфект.

 

28 красавіка 2020, 14:08