Пошук

vatican-947818_960_720.jpg

Ватыканскія музеі чакаюць анлайн-наведвальнікаў

У перыяд пандэміі каронавіруса, калі большасць музеяў і выстаў часова закрыты для наведвання, Ватыканскія музеі запрашаюць пазнаёміцца са сваімі скарбамі, карыстаючыся віртуальнымі турамі.

Дастаткова некалькі клікаў, каб адправіцца ў самае сэрца адной з самых буйных у свеце мастацкіх скарбніц. Прапануюцца сем віртуальных маршрутаў, у якія ўваходзяць: Сікстынская капэла, Музей Піа Клеменціна, Музей Кьярамонці, Брача Нуова, Станцы Рафаэля, Капэла Нікаліна і Зала Кьяраскуры.

Ватыканскія музеі маюць таксама профіль у сацыяльнай сетцы Instagram, дзе дзеляцца фотаздымкамі сваіх шматлікіх вядомых і невядомых шэдэўраў, дапамагаючы зразумець іх гісторыю і значэнне ў кароткім апісанні.

Ватыканскія музеі закрыты для наведвання з 9 сакавіка 2020 г. у сувязі з мерамі, прынятымі для недапушчэння распаўсюджвання каронавіруса. Так будзе адбывацца прынамсі да 3 красавіка. Правілы тычацца таксама Ватыканскага некропаля, Папскіх віл у Кастэль-Гандольфа і музейных цэнтраў пры папскіх базыліках у Рыме. Застаюцца закрытымі плошча і базыліка св. Пятра.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 сакавіка 2020, 14:48