Пошук

Vatican News

Ватыкан: чарговыя меры санітарнай бяспекі

Святы Пасад увёў дадатковыя меры бяспекі для спынення эпідэміі каронавіруса. Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, плошча і базыліка св. Пятра з 10 сакавіка 2020 г. закрыты для пілігрымаў і турыстаў.

Таксама было закрыта мабільнае аддзяленне Ватыканскай пошты на плошчы св. Пятра, ватыканскія кнігарні і фотаатэлье – фатаграфіі можна замовіць праз інтэрнэт. Зачыненая сталовая для супрацоўнікаў Ватыкана пачала дастаўляць ежу непасрэдна ў офісы Святога Пасаду.

Іншыя ватыканскія ўстановы працягваюць працаваць у нармальным рэжыме. Застаюцца адкрытымі аптэка і супермаркет.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 сакавіка 2020, 11:46