Пошук

Vatican News

Папа праводзіць рабочыя сустрэчы з бліжэйшымі супрацоўнікамі

Нягледзячы на пандэмію каронавірусу Святы Айцец працягвае рэгулярна праводзіць рабочыя сустрэчы са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі.

23 сакавіка 2020 г. Францішак прыняў на прыватных аўдыенцыях: кардынала Джанфранка Равазі, старшыню Папскай рады па культуры; арцыбіскупа Рына Фізікелу, старшыню Папскай рады па новай евангелізацыі; кардынала Мігеля Анхеля Аюса Гішота, старшыню Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу; айца Хуана Антоніа Герэра Алвеса, прэфекта Сакратарыята па эканамічных пытаннях.

Сустрэчы з кіраўнікамі дыкастэрый і ведамстваў Рымскай курыі Пантыфік праводзіў таксама на мінулым тыдні.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 сакавіка 2020, 12:41