Пошук

Vatican News
Лагатып форума "Эканоміка Францішка" Лагатып форума "Эканоміка Францішка" 

Форум “Эканоміка Францішка” перанесены на лістапад

Арганізацыйны камітэт міжнароднага форума “Эканоміка Францішка” паведаміў аб перанясенні падзеі з сакавіка на лістапад 2020 г. Папа наведае Асізі і сустрэнецца з яго ўдзельнікамі 21 лістапада.

Сярод прычын, якія падштурхнулі да прыняцця рашэння аб пераносе канферэнцыі, называюцца цяжкасці, што ўзніклі ў арганізацыі перамяшчэння каля 2 тыс. яе маладых удзельнікаў, у тым ліку па прычыне каронавіруса.

Святы Айцец запрасіў прыняць удзел у сустрэчы маладых эканамістаў і прадпрымальнікаў ва ўзросце да 25 гадоў. Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве паступілі ад прадстаўнікоў 115 краін свету. Планавалася, што форум пройдзе ў італьянскім горадзе Асізі з 26 па 28 сакавіка 2020 г.

Адзін з галоўных арганізатараў падзеі, прафесар Стэфана Дзамані, старшыня Папскай акадэміі сацыяльных навук, падкрэсліваў што “у Асізі пройдзе не проста адзін з многіх кангрэсаў”, а “будзе створана сапраўдная майстэрня” для распрацоўкі мадэлі “цывілізаванай рынкавай эканомікі”, што мае ў аснове сацыяльнае вучэнне Касцёла.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 сакавіка 2020, 13:08