Пошук

Папа падчас сустрэчы з архіепіскапам Святаславам Шаўчуком. Ілюстрацыйнае фота Папа падчас сустрэчы з архіепіскапам Святаславам Шаўчуком. Ілюстрацыйнае фота 

Зала Друку: Папа правёў рабочыя сустрэчы, але адклаў аўдыенцыі

Пантыфік адклаў афіцыйныя аўдыенцыі, але правёў рабочыя сустрэчы, запланаваныя на 29 лютага 2020 г., - заявіў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, адказваючы на пытанні журналістаў аб здароўі Папы.

“Сёння раніцай, пасля цэлебрацыі св. Імшы ў Доме св. Марты, Святы Айцец правёў запланаваныя сустрэчы, за выключэннем аўдыенцый для членаў Міжнароднай групы па біятыцы і ўдзельнікаў Генеральнага капітула Легіянераў Хрыста і Генеральных асамблей кансэкраваных асоб і свецкіх вернікаў руху “Regnum Christi”, - паведаміў Матэа Бруні.

У першай палове дня Францішак сустрэўся з архіепіскапам Кіева-Галіцкім Святаславам Шаўчуком, прадстаяцелем Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы; кардыналам Маркам Уэле, прэфектам Кангрэгацыі па справах Біскупаў; арцыбіскупам Чэлестына Мільёрэ, Апостальскім нунцыем у Францыі; арцыбіскупам Джозэфам Спітэры, Апостальскім нунцыем у Ліване.

На працягу некалькіх апошніх дзён паведамляецца пра “лёгкае недамаганне” Святога Айца.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 лютага 2020, 10:25