Пошук

st-peters-basilica-1030710.jpg

Ватыкан: следчыя дзеянні ў справе крадзяжу сродкаў

18 лютага 2020 г. раніцай ватыканскія следчыя органы правялі вобыск у офісе і кватэры мансеньёра Альберта Перласка, былога кіраўніка Адміністрацыйнага бюро Першага аддзела Дзяржаўнага сакратарыята.

У афіцыйным паведамленні гаворыцца, што гэтая мера прынята ў рамках расследавання інвестыцый Дзяржсакратарыята ў сектары нерухомасці. Матывам для мерапрыемстваў сталі паказанні службовых асоб, якія знаходзяцца пад следствам. Нагадваецца, што на гэтым этапе расследавання неабходна памятаць пра прэзумпцыю невінаватасці згаданых людзей.

Упраўленне Прамотара справядлівасці і Ватыканская жандармерыя працягваюць адміністрацыйныя і бухгалтарскія праверкі, а таксама супрацоўніцтва з замежнымі следчымі органамі, - гаворыцца ў заяве Святога Пасаду.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 лютага 2020, 13:16