Пошук

Papa al Consiglio dei Cardinali 3.jpg

У Ватыкане сабраліся бліжэйшыя папскія кансультанты

У прысутнасці Францішка 17 лютага 2020 г. у Ватыкане пачалася 33-я сесія Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам. Тэму сустрэчы Зала Друку не паведамляе.

Папярэдні сход, які праходзіў у снежні, быў прысвечаны абмеркаванню двух аспектаў тэксту праекта новай Апостальскай канстытуцыі „Praedicate Evangelium”: адносінах паміж Рымскай курыяй і біскупскімі канферэнцыямі, а таксама прысутнасці свецкіх вернікаў на кіраўнічых пасадах у Рымскай курыі і іншых ведамствах Касцёла. Кардыналы вывучалі тэалагічна-душпастырскія аспекты праблематыкі.

У Раду, створаную 13 красавіка 2013 г., у цяперашні час уваходзяць шэсць кардыналаў: Пьетра Паралін, Оскар Радрыгес Марадзьяга, Рэйнхард Маркс, Шон Патрык О’Мэйлі, Джузэпэ Бэртэла і Освальд Грасіас. Сакратарамі з’яўляюцца: біскуп Марчэла Сэмерара і біскуп Марка Мэліна.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 лютага 2020, 12:28